Кіраўнік МАК Томас Бах за доступ спартсменаў з Беларусі і Расіі да Алімпійскіх гульняў-2024 у Парыжы

Бах прапануе дапусціць беларускіх і расійскіх спартсменаў да Алімпіяды пад нейтральнымі сцягамі. Пра гэта ён заявіў на выканаўчым камітэце МАК, які засядае ў Лазане.

28.03.2023 / 15:23

Паводле яго слоў, падчас удзелу атлетаў з Беларусі ці РФ у іншых спаборніцтвах ні разу не было зафіксавана інцыдэнтаў, звязаных з бяспекай.

«Удзел спартоўцаў з расейскімі і беларускімі пашпартамі ў міжнародных спаборніцтвах працуе», — сказаў Бах у Лазане.

На працягу трох дзён Міжнародны алімпійскі камітэт павінен прыняць канчатковае рашэнне.

Супраць выступлення спартсменаў з Беларусі і РФ выказаліся 35 краін.

Чытайце таксама:

Міжнародная федэрацыя фехтавання ўхваліла вяртанне спартсменаў з Беларусі да ўдзелу ў спаборніцтвах

МАК патлумачыў, як рэпрэсаваныя беларускія спартсмены змогуць выступіць на Алімпіядзе-2024

Вялікабрытанія поўная рашучасці не дапусціць удзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у Алімпіядзе

Nashaniva.com