Палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну ў калоніі скарацілі норму атаваркі

Пра гэта напісала ягоная жонка Вольга. Яна паведамляе, што цяпер яму дазволена атаварвацца ў турэмнай краме толькі на дзве базавыя велічыні (74 рублі) замест пяці.

28.03.2023 / 14:32

Звычайна такія абмежаванні ўжываюцца ў дачыненні да тых вязняў, якіх адміністрацыя прызнае «злосным парушальнікам рэжыму». 

Таксама Вольга піша, што Дзяніс хацеў атрымаць падпіску на газету «Белорусы и рынок», бо не ведаў, што выдавецтва спыніла сваю працу праз пазбаўленне рэгістрацыі.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183,  Дзянісу Яўгенавічу Івашыну

Дзянісу Івашыну далі 13 гадоў і 1 месяц зняволення

Nashaniva.com