Мінчук увёў у браўзеры запыт «Інтэрнэт-банкінг», перайшоў па першай спасылцы — і пазбавіўся 87,5 тысячы рублёў

Такую суму выкралі ў мінчука аферысты праз фішынгавы сайт, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

28.03.2023 / 13:15

У міліцыю звярнуўся мужчына, які распавёў, што ўвёў у браўзэры запыт «Інтэрнэт-банкінг» і перайшоў па першай спасылцы. Старонка візуальна выглядала гэтак жа, як і афіцыйны сайт банка, таму ён увёў свае асабістыя даныя.

Да «інтэрнэт-банкінгу» мінчука былі прывязаныя тры карты, на двух з іх захоўваліся зберажэнні ў замежнай валюце. Праз некаторы час пасля пераходу па спасылцы з рахункаў пацярпелага было спісана звыш 87,5 тысячы рублёў у эквіваленце.

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што старонка, на якой мінчук пакінуў свае звесткі, аказалася падробленай. Распачалі крымінальную справу.

Тэлефонныя махляры падманулі 105-гадовую жанчыну на 37 тысяч даляраў

У Ганцавічах махляры злавілі мужчыну на прынаду ў сотню руж

Махляры збіраюць грошы ад імя «Беларуськалія»

Nashaniva.com