22-гадовага палітвязня асудзілі па «народным» артыкуле на год калоніі

У Кастрычніцкім судзе Мінска 30 студзеня вынеслі прысуд палітзняволенаму Даніілу Вітунову паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вольга Няборская, паведамляе «Вясна».

28.03.2023 / 12:17

Хлопца затрымалі 13 кастрычніка 2022 года і першапачаткова асудзілі да адміністратыўнага арышту. Затым яго перазатрымалі ў межах крымінальнай справы па справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Суддзя прызначыла Даніілу адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падтрымайце хлопца: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А (Данііл Дзмітрыевіч Вітуноў)

Nashaniva.com