У Беларусі адкрылі пасольства Зімбабвэ

Пра адкрыццё зімбабвійскага пасольства міністр замежных спраў Сяргей Алейнік заявіў журналістам па выніках перамоў з міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыкам Шавай.

27.03.2023 / 17:28

«Усе фармальнасці завершаныя, і сёння мы можам афіцыйна абвясціць пра пачаткак яго працы», — сказаў Сяргей Алейнік, маючы на ўвазе пасольства Зімбабвэ ў Мінску.

Афіцыйны візіт кіраўніка МЗС Зімбабвэ ў Беларусь праходзіць 26-30 сакавіка. 

Сяргей Алейнік заявіў, што беларускі бок задаволены дынамікай развіцця адносін з гэтай афрыканскай краінай, якую у канцы студзеня наведаў з афіцыйным візітам Лукашэнка. Адкрыццё ж зімбабвійскага пасольства адлюстроўвае, маўляў, агульныя трэнды:

«Летась сетка нашых замежных устаноў была аптымізаваная. Мы скарацілі нашу прысутнасць у краінах Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі і павялічылі дыпламатычную прысутнасць у краінах так званай далёкай дугі», — заявіў Сяргей Алейнік.

Чытайце таксама:

Першая лэдзі Зімбабвэ прыедзе ў Беларусь

Мясцовыя СМІ: Лукашэнка прыязджаў у Зімбабвэ па літый

Доля Зімбабвэ ў эканоміцы Беларусі мізэрная. Чаму тады прапаганда надае столькі ўвагі візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну?

Лукашэнка хоча зрабіць беларускі гандлёвы хаб у Зімбабвэ. Але гэта не тое месца, «дзе нас не ведаюць»

Nashaniva.com