Кацярына Шуст выйшла на волю пасля 10 сутак арышту

Беларускамоўная прадпрымальніца з Гродна Кацярына Шуст выйшла на волю пасля заканчэння 10 сутак прызначанага ёй арышту, піша «Вясна».

27.03.2023 / 16:26

Дзяўчыну затрымалі 16 сакавіка — на запісаным з ёй відэа Кацярына «прызнаецца» ў тым, што ў сваіх сацсетках распаўсюджвала «экстрэмісцкія» матэрыялы, а таксама нібыта прайшла рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога». Пазней стала вядома, што яе арыштавалі на 10 сутак.

Чытайце таксама:

У Гродне затрымалі беларускамоўную прадпрымальніцу Кацярыну Шуст

Nashaniva.com