Якія імёны часцей за ўсё даюць нованароджаным дзецям у сталіцы. Названы папулярныя і рэдкія імёны

За 2022 год у сталіцы нарадзілася 15 493 дзіцяці. Якімі імёнамі назвалі нованароджаных, карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» расказала начальнік аддзела натарыята, ЗАГСаў і ліцэнзіятаў у сферы юрыдычных паслуг галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Юлія Міхалап.

27.03.2023 / 10:31

Імя Сафія ўжо некалькі гадоў зʼяўляецца самым папулярным жаночым імем. За мінулы год яго ўладальніцамі сталі 392 дзяўчынкі.

На другім месцы — Марыя (303).

Ганнай названы 302 мінчанкі, Алісай — 297, Евай — 291.

Станіслава, Хлоя, Ядвіга, Юнона, Таіса, Жана і Галіна ўвайшлі ў лік рэдкіх імёнаў.

Сярод мужчынскіх летась самым папулярным аказалася імя Міхаіл — так назвалі 374 малыя.

За ім — Арцём (330), Мацвей (327), Марк (316), Раман (296).

А вось Спартак, Мір, Марс, Васіль, Пракоп, Валерый у 2022 г. сустракаліся рэдка.

Ужо некалькі гадоў захоўваецца заканамернасць: хлопчыкаў у сталіцы нараджаецца больш. Мінулы год не стаў выключэннем — 7847 хлопчыкаў і 7646 дзяўчынак.

Міхалап адзначыла, што дзіцяці можна даць не больш за два імёны. Пры гэтым асноўным будзе лічыцца тое, якое ўказана ў акце нараджэння першым.

— Галоўны крытэр пры выбары імя — каб яно не супярэчыла нормам грамадскай маралі, — сказала суразмоўніца.

Nashaniva.com