Марская міна падчас шторму здэтанавала, пашкодзіўшы некалькі будынкаў каля Адэсы

Падчас шторму хвалі выкінулі марскую міну на ўзбярэжжа пад Адэсай. Міна здэтанавала, стукнуўшыся аб прыбярэжныя канструкцыі аднаго з месцаў адпачынку і базавання малых плаўсродкаў.

26.03.2023 / 12:43

Фота: odesacityofficial / Telegram

СМІ пішуць, што гэта адбылося на ўзбярэжжы вёскі Сычаўка. Пашкоджаны некалькі будынкаў.

Мэрыя ўдакладняе, што з-за абмежавання доступу да абʼекта там не было людзей і ніхто не пацярпеў.

Nashaniva.com