Мужа палітзняволенай Крысціны Чаранковай адправілі за краты на 15 сутак

Фёдара Чаранкова затрымалі 22 сакавіка пасля ператрусу. Сілавікі выламалі дзверы ў ягонай кватэры ў Мазыры і разграмілі яе. Цяпер стала вядома, што яго арыштавалі на 15 сутак. Калі адбыўся суд і паводле якога артыкулу — пакуль невядома.

25.03.2023 / 21:46

Крысціне Чаранковай прысудзілі 2,5 гады пазбаўлення волі за допісы ў інстаграме пра міліцыянтаў — дзяўчыну абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК).

На судзе Чаранкова патлумачыла, што ў жніўні 2020 года міліцыя затрымала бацькоў яе мужа, іх білі. Таму яна пачала негатыўна ставіцца да сілавікоў.

Чытайце таксама:

У Мазыры прайшлі вобшукі і затрыманні

Nashaniva.com