У Бабруйску затрымалі Галіну Смірнову

Учора ў Бабруйску пасля ператрусу была затрыманая грамадская актывістка Галіна Смірнова, паведамляе «Вясна».

25.03.2023 / 16:49

Бабруйчанку змясцілі ў ІЧУ па 108-м артыкуле КПК. У чым менавіта абвінавачваюць Смірнову, пакуль невядома.

Як паведамляў тэлеграм-канал «Бабруйск.Анлайн», учора ў Бабруйску больш за дзясятак чалавек забіралі на допыты ў мясцовы УУС, пасля чаго адпускалі.

Чытайце таксама:

У Брэсце і Бабруйску прыйшлі да мясцовых сацыял-дэмакратаў

Бабруйскага журналіста Суслава асудзілі на 15 сутак

У Бабруйску КДБ затрымаў 18-гадовага хлопца. Яго раздзелі і прымусілі аголеным расказваць пра сябе на відэа

Nashaniva.com