На Беларусь набліжаецца халодны цыклон

Але яго панаванне будзе нядоўгім.

25.03.2023 / 12:20

Цыклон прыйдзе ў аўторак. Мадэль ECMWF кажа, што накрые снегам захад Беларусі і Вільню, GFS і ICON, што ўвесь жах здарыцца ў цэнтральнай частцы краіны.

На шчасце, ён будзе параўнальна хуткацечным, усяго 3-4 дні і халоднае паветра хутка прагрэецца ад ужо парадкам цёплай зямлі, паведамляе тэлеграм-канал nadvorie.

«Халады яшчэ вернуцца» — сіноптыкі пра надвор'е на канец сакавіка

Nashaniva.com