Блогерка Надзея Мялешка перад смерцю паспела напісаць кнігу пра змаганне з ракам

Блогерка Надзея Мялешка, якая ўчора памерла ад раку ў 35 гадоў, паспела напісаць кнігу пра сваё змаганне са страшнай хваробай пад назвай «Кніга Надзеі. Раніца надыходзіць заўсёды». Кніга паступіць у продаж у красавіку 2023 года, але перадзамову на яе аформіць можна ўжо цяпер, піша shop.kp.ru.

24.03.2023 / 21:56

У кнізе расказваецца гісторыя папулярнай беларускай фатографкі і блогеркі, якая даведалася пра свой страшны дыягназ у 32 гады.

Надзея піша пра тое, як 50 сеансаў хіміятэрапіі, пераезд у Нямеччыну, страта валасоў і броваў, а таксама прысуд лекараў не змаглі яе зламаць. Што жыць трэба тут і цяпер.

Гэтая кніга, як напісана ў анатацыі, стане карыснай для тых, хто перажывае цяжкія хваробы, а таксама для іх блізкіх.

Чытайце таксама:

Памерла Надзея Мялешка — папулярная блогерка і жонка хакеіста зборнай. Яна пакінула на выпадак смерці кранальны пост

Nashaniva.com