У гродзенскага «тэрарыста» ёсць яшчэ адзін падроблены пашпарт на іншае прозвішча — «Кіберпартызаны»
Выданне «Медыязона» сумесна з «Кіберпартызанамі» правялі дадатковае расследаванне адносна асобы чалавека, якога лукашэнкаўскія сілавікі прадстаўляюць у якасці «тэрарыста», забітага ў Гродне. Падчас яго высветліліся цікавыя факты.
24.03.2023 / 21:16
«Кіберпартызаны» пацвердзілі «Медыязоне», што фота з падробленага расійскага пашпарта «Ламакіна» на 99,96% супадае з фатаграфіяй кадэбэшніка Аляксея Захарава. Пра гэта раней гаварылі былыя сілавікі, аб'яднаныя ў «Байполе».
Таксама «Кіберпартызаны» засведчылі, што ў гэтага самага супрацоўніка КДБ ёсць яшчэ адзін пашпарт на імя Аляксея Сямёнава. Гэты пашпарт нібыта таксама падроблены, бо запіс пра яго закрыты ў базе «АІС». Актывісты гавораць, што такія пашпарты звычайна робяць для супрацоўнікаў міліцыі і агентаў.
Акрамя таго, у «Сямёнава» ў базе няма гісторыі змены пашпартоў і адсутнічае пасведчанне аб нараджэнні. Ідэнтыфікацыйныя нумары «Сямёнава» і Захарава адрозніваюцца на 2 лічбы, супадаюць даты нараджэння і імя ды імя па бацьку.
Чытайце таксама:
«Байпол» лічыць падзеі ў Гродне інсцэніроўкай. І называе імя меркаванага «тэрарыста»