Патушылі першы сёлета лясны пажар

Першы ў гэтым годзе лясны пажар зафіксаваны сёння ў Беларусі. Гэта адбылося ў Лоеўскім лясгасе, паведаміла прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі. 

24.03.2023 / 17:11

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Мінлясгас

Пажар выявіў работнік Лоеўскага доследна-вытворчага лясніцтва падчас абыходу. Плошча ачага загарання склала 0,03 га.

«Дзякуючы своечасоваму выяўленню і ліквідацыі ўдалося не дапусціць распаўсюджвання агню», — адзначылі ў прэс-службе Мінлясгасу.

Прычына пажару не ўстаноўленая.

Чытайце таксама:

«Нямала каштоўных лясоў апынуліся па-за межамі ахоўных тэрыторый». Біёлаг пра тое, што адбываецца з лесам

Найлепшыя — светлыя і смаляністыя. Як і навошта збіраюць ураджай з яловых плантацый

Дзе шукаць кажана-гіганта і рабога сусліка? Сем захапляльных фактаў пра дзікую прыроду Беларусі

Nashaniva.com