Украіна перадала Расіі ўсіх цяжкапараненых расіянаў, якіх узялі ў палон з пачатку шырокамаштабнага ўварвання

Украіна перадала Расіі ўсіх цяжкапараненых расіянаў, якіх узялі ў палон з пачатку шырокамаштабнага ўварвання. Пра гэта паведаміў украінскі каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.

24.03.2023 / 14:10

Украіна ў аднабаковым парадку перадала Расіі ўсіх цяжка параненых палонных 24 сакавіка. Фота: t.me/Koord_shtab

Гаворка ідзе пра ваеннапалонных, стан якіх дазваляла транспарціроўку. Колькі чалавек вярнулі Расіі, не ўдакладняецца.

Украіна перадала цяжкапараненых палонных расіянаў без усялякіх умоў, як гэта прадугледжана міжнародным гуманітарным правам», падкрэслілі ў штабе.

Расійскі бок пакуль гэта не каментаваў.

Nashaniva.com