У Турцыі зноў адбыўся землятрус

Яго магнітуда склала 5,3 бала.

24.03.2023 / 08:32

Наступствы землятрусу ў Турцыі. Фота: AP Photo/Emrah Gurel

На гэты раз стыхія закранула паўднёва-ўсходнюю правінцыю Кахраманмараш. Паведамленняў аб ахвярах і пацярпелых не паступала.

Ва ўпраўленні па прадухіленні і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый Турцыі адзначылі, што эпіцэнтр штуршкоў знаходзіўся ў раёне Гексун. Адзначаецца, што ачаг залягання размешчаны на глыбіні сем кіламетраў.

У пачатку лютага ў Турцыі адбыўся землятрус магнітудай 7,7 бала, які пацягнуў за сабой маштабныя разбурэнні і дзясяткі тысяч ахвяр. Потым адбыўся яшчэ адзін землятрус. Колькасць ахвяраў землятрусаў склала 50 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Трох чалавек дасталі з-пад завалаў у Турцыі праз 13 дзён пасля землятрусу

«Чалавека можа ўратаваць уважлівасць і падрыхтаванасць». Навуковец расказаў, як прадбачыць землятрус і што трэба мець каля сябе, калі жывеш у сейсмазоне

Як сябе паводзіць у землятрус і дзе лепш хавацца

Nashaniva.com