Выкладчыка Полацкага ўніверсітэта аштрафавалі за «пікет» у фэйсбуку

Як стала вядома «Віцебскай Вясне», суд Наваполацка 8 лютага прызнаў выкладчыка Полацкага дзяржуніверсітэта Аляксандра Камка вінаватым у правядзенні пікета і аштрафаваў яго на 3700 рублёў.

23.03.2023 / 18:25

Падчас судовага пасяджэння было ўстаноўлена, што Аляксандр Мікалаевіч без атрымання дазволу мясцовых уладаў нібыта «прыняў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — пікетаванні». Як «пікетаванне» была кваліфікаваная публікацыі ў сацсетцы свайго фота з выявай сцяга Украіны і БЧБ-сімволікі.

Мужчына сваёй віны ў «пікетаванні» не прызнаў, хоць самога факта размяшчэння фатаграфіі не адмаўляў. 

Аднак суддзя прыйшла да высновы, што фотаздымак, маўляў, размешчаны выкладчыкам універсітэта з мэтай прыцягнення ўвагі іншых грамадзян да падзей ва Украіне, таму гэта пікет.

Nashaniva.com