Пад Брэстам трактар сутыкнуўся з пасажырскім цягніком

У сераду каля 18.00 на чыгуначным пераездзе ў раёне чыгуначнай станцыі Дамачава Брэсцкага раёна пасажырскі цягнік «Брэст — Уладава» сутыкнуўся з трактарам «Беларус» з навясным абсталяваннем, паведамляе мясцовае УУС.

22.03.2023 / 22:31

Кіраваў трактарам жыхар Брэсцкага раёна 1960 года нараджэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён праехаў на чырвоны сігнал святлафора.

У выніку сутыкнення трактар перакуліўся, але абышлося без чалавечых ахвяр. Пашкоджаныя чатыры рэйкавыя шпалы.

Чыгуначны рух ужо адноўлены, праводзіцца праверка.

Nashaniva.com