Губернатар акупаванага Севастопаля паведаміў пра атаку «надводных беспілотнікаў»

Расійскі флот адбіў атаку надводных беспілотнікаў на Севастопаль, паведаміў губернатар Міхаіл Разважаеў у сваім тэлеграм-канале.

22.03.2023 / 08:24

«Агулам да гэтай гадзіны знішчана тры аб'екты. Яны спрабавалі прабрацца ў бухту, нашы маракі па іх вялі агонь са стралковай зброі. Таксама адпрацавала СПА па паветранай цэлі. Ваенныя караблі не пацярпелі», — напісаў ён.

З ягоных ад выбухаў у будынках на Леніна 2, У доме Масквы павыбівала шыбы. Людзі не пацярпелі, заявіў Развазжаеў.

Украінскі бок інцыдэнт не каментаваў.

Nashaniva.com