«Самарадыкалізаваныя» як грыбы, паўсюль павырасталі». Новае слова з оруэлаўскага «новоязу»

На тое, што ў афіцыйным оруэлаўскім «новоязе» лукашэнкаўскіх сілавікоў з'явілася новае слова, звярнуў увагу журналіст Віталь Цыганкоў.

21.03.2023 / 18:31

Затрыманне «самарадыкалізаванага». Фота ілюстрацыйнае

«Садзеянне ўкраінцу, які арганізаваў тэракт у Мачулішчах, аказвалі нашыя беглыя і самарадыкалізаваныя грамадзяне, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч, паведамляе БелТА», — цытуе афіцыйную крыніцу Цыганкоў.

І далей каментуе атрыманую каштоўную інфармацыю:

«Я так разумею, што яны гэты тэрмін прымяняюць да тых грамадзян, радыкалізацыю якіх не могуць патлумачыць. У апазыцыйныя партыі не ўваходзілі, беларускія вершы не пісалі, на замежныя стажыроўкі не ездзілі. І раптам «самарадыкалізаваліся». І такіх дзясяткі тысяч».

Пра такую колькасць кажа сам Казакевіч:

«У 2020 годзе ўся краіна сутыкнулася з тым, што гэта быў прыступ, прычым экстрэмізму такога глабальнага ў маштабах усёй краіны. Гэта былі не дзясяткі, не сотні і нават не тысячы людзей».

«Раней лёгка было ім працаваць: маеш спісы актывістаў — па іх і хадзі. А цяпер гэтыя «самарадыкалізаваныя як грыбы, паўсюль павырасталі. Прыходзіцца масавыя зачысткі рабіць, не разбіраючы, ад вёсак да заводаў», — іранізуе журналіст.

Чытайце таксама:

Віталь Цыганкоў: Мая ўнутраная Элачка-людаедачка і мемы ў месенджарах

Цыганкоў: Гісторыя пра сабачку — гэта гісторыя пра адзіноту

Nashaniva.com