«У чалавека вельмі дзіўны парык, ён кідаецца ў вочы» — Азараў пра гродзенскага «тэрарыста»

Кіраўнік «Байпол» Аляксандр Азараў пракаментаваў Радыё Свабода відэа на тэлеканале «Беларусь-1» пра нібыта ліквідацыю ў Горадні «тэрарыста».

21.03.2023 / 13:54

З ягоных словаў, аператыўныя здымкі робяцца не так.

«Як правіла, здымаюць здалёк, а тут камера хіба што не да твару прыстаўленая. Нібыта нехта ідзе побач і здымае. Усё рабілася на вельмі блізкай адлегласці, такога не бывае. І калі з машыны вылазіць, то буйным планам усё», — заўважае Азараў.

Ён разважае, што кватэру маглі разграміць дзеля такой справы.

«У МУС нічога не ведаюць пра гэтую справу. Гэта дзіўна, бо ў такіх выпадках па краіне абвяшчаюць план перахопу, антытэрор, ідзе ўзмацненне, усе са зброяй сядзяць і чакаюць. А тут жа цішыня і спакой, нібыта знялі фільм і з'ехалі проста», — дадаў былы беларускі сілавік.

Чытайце таксама:

У Гродне быў забіты чалавек з падробным расійскім пашпартам — дзяржСМІ

Кадэбісты застрэлілі грамадзяніна адной з краін ЕС? З чым звязаны рэжым маўчання пра стральбу ў Гродне

Nashaniva.com