Акцёр з «Гары Потэра» памёр пасля таго, як самлеў на вакзале Кінгс-Крос

Пол Грант, які сыграў у «Зорных войнах» і «Гары Потэры», памёр ва ўзросце 56 гадоў. Пра гэта піша The Sun са спасылкай на сям'ю акцёра. Паліцыянты знайшлі яго без прытомнасці каля лонданскага вакзала Кінгс-Крос 16 сакавіка.

21.03.2023 / 11:54

Пол Грант (Фота: з асабістага арзіва Paul King Grant)

Вакзал Кінгс-Крос размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Лондана, у раёне Кэдмэн. Сусветную славу ён атрымаў пасля выхаду серыі кніг Джоан Роўлінг пра Гары Потэра — менавіта з гэтага вакзала адпраўляўся цягнік у школу вядзьмарства і чараўніцтва «Хогвартс».

The Guardian піша, што Грант памёр у 3:49 раніцы па мясцовым часе 20 сакавіка, але смерць мозгу наступіла ў той дзень, калі ён страціў прытомнасць на вакзале. The Sun удакладняе, што хворага адключылі ад апарата жыццезабеспячэння 19 сакавіка.

Прычына смерці не ўдакладняецца. The Sun са спасылкай на сябра сям'і піша, што актор змагаўся з залежнасцю ад наркотыкаў і алкаголю.

У Гранта было прыроджанае генетычнае захворванне spondyloepiphyseal dysplasia congenita (разнавіднасць карлікавасці). Яго рост складаў 132 см.

Акцёр сыграў аднаго з эвокаў (раса маленькіх двухногіх істот) у фільме «Зорныя войны: Эпізод 6. Вяртанне джэдая» (1983) і гобліна ў фільме «Гары Потэр і філасофскі камень» (2001).

Nashaniva.com