Гомельскі актывіст Ілля Міронаў зноў арыштаваны на 15 сутак

Іллю Міронава абвінавацілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Таксама ў яго канфіскавалі смартфон, які быў набыты ўсяго некалькі дзён таму пасля адабрання папярэдняга мабільнага тэлефона, піша «Вясна».

20.03.2023 / 18:37

Нагадаем, на мінулым тыдні Ілля толькі выйшаў на волю пасля чарговага арышту. Але ўжо літаральна праз пару дзён на кватэру, дзе ён жыве, зноў прыйшлі сілавікі, якія правялі брутальны ператрус, усё параскідаўшы. Валянціну Міронаву, маці актывіста, на кароткі час затрымалі і далі ёй 11 базавых велічыць штрафу.

Чытайце таксама:

Маці валанцёра Ільі Міронава пакаралі штрафам. Сам Ілья знік

Лукашысты разграмілі кватэру гомельскага актывіста Іллі Міронава. Дзе яго маці — невядома

Ілля Міронаў: Мяне затрымалі за тое, што я пішу скаргі

Nashaniva.com