Рэдакцыя газеты «Інфа-Курʼер», дзе затрымалі двух супрацоўнікаў, абвясціла, што не выпусціць два найбліжэйшыя нумары

Па тэхнічных прычынах бліжэйшыя два друкаваныя нумары газеты «Інфа-Курʼер» — 23 і 30 сакавіка — не выйдуць, паведаміла рэдакцыя на сваім сайце.

20.03.2023 / 13:31

Рэдакцыя газеты «Інфа-Курʼер»

Размяшчэнне рэкламы ў друкаваным нумары газеты не ажыццяўляецца да 30 сакавіка ўключна, але можна размясціць рэкламу на сайце і ў сацсетках.

Рэдакцыйны і рэкламны аддзелы газеты «Інфа-Курʼер» адкрыты для наведвальнікаў і працуюць у ранейшым рэжыме, паведаміла рэдакцыя.

15 сакавіка сілавікі правялі ператрус у рэдакцыі «Інфа-Кур’ера», забралі асноўную тэхніку, а з прысутных узялі падпіску аб неразгалошванні. На наступны дзень наклад газеты адмаўляліся прымаць крамы «Белсаюздрука». Галоўны рэдактар і ўладальнік газеты Сяргей Станкевіч, а таксама яго намеснік Алег Рубчэня былі змешчаныя ў мясцовы ІЧУ.

Ім прызначылі па 15 сутак кожнаму за непадпарадкаванне пры затрыманні. Віну яны не прызналі.

Nashaniva.com