У навучальным цэнтры на Чарнігаўшчыне загінула чацвёра вайскоўцаў

Гэта здарылася 18 сакавіка ў 169-м навучальным цэнтры «Дзясна» імя князя Яраслава Мудрага ў Чарнігаўскай вобласці. 

19.03.2023 / 23:39

Навучанне інструктараў у цэнтры. Скрыншот відэа ютуб-канала цэнтра «Дзясна»

«18 сакавіка адбылася надзвычайная падзея, у якой загінулі 4 салдаты», — паведаміў сам навучальны цэнтр.

Пра дэталі і прычыны гібелі вайскоўцаў не паведамляецца.

Па факце здарэння вядзецца афіцыйнае расследаванне.

Nashaniva.com