Амаль паўтысячы замежнікам выдалі беларускае грамадзянства. Сярод іх — выхадцы з Украіны, Казахстана, Судана

Беларускае грамадзянства далі 422 чалавекам, у тым ліку 60 непаўналетнім.

17.03.2023 / 22:34

Адпаведны ўказ № 69 падпісаў 17 сакавіка Аляксандр Лукашэнка.

Заявы аб прыёме ў грамадзянства задаволілі выхадцам з 25 краін свету: Алжыра, Арменіі, В'етнама, Індыі, Ірака, Емена, Казахстана, Лівана, Лівіі, Польшчы, Сірыі, Судана, Турцыі, Узбекістана, Украіны і іншых.

Адначасова прынята рашэнне аб адхіленні заяў аб прыёме ў грамадзянства шэрагу замежных грамадзян, якія неаднаразова парушалі законы Беларусі, а таксама доўгі час не працавалі.

Пасля жніўня 2021 года беларускае грамадзянства далі 8149 асобам, у тым ліку 5963 грамадзянам Украіны, паведамляе «БелТА».

Nashaniva.com