У мінскай краме недарагога адзення зладзілі распродаж. Рэчы бяруць цялежкамі
У краме адзення DeFacto вялікі распродаж. Людзі стаяць у даўжэзных чэргах, каб проста трапіць туды.
17.03.2023 / 18:27
Фота: сацсеткі
Сетка крамаў, вядомая адносна танным адзеннем, зладзіла дні зніжак. У краме, што ў ГЦ «Ракаўскі кірмаш», некаторыя рэчы прадаюцца па 9,99 рубля. Такія цэны выклікалі ажыятаж.
У сацсетках публікуюць фота і відэа, як людзі нагружаюць цялежкі адзення.