ГУБАЗІК штодня праводзіць да 20 вобшукаў у беларусаў

Супрацоўнікі міліцыі працягваюць комплексную адпрацоўку асоб, якія падтрымліваюць «антыдзяржаўныя погляды», паведаміла 17 сакавіка прэс-служба МУС.

17.03.2023 / 14:15

Паведамляецца, што пад «пільнай увагай» знаходзяцца на толькі тыя, хто ваюе ва Украіне але і іх сваякі і знаёмыя: правяраецца інфармацыя аб дапамаганні «экстрэмісцкім арганізацыям і банфарміраванням».

Штодня супрацоўнікі ГУБАЗіКа праводзяць да 20 ператрусаў.

Зазначаецца, што ў прафілактычную работу па гэтым напрамку актыўна ўключаны ўчастковыя інспектары міліцыі. 

Паводле прэс-службы МУС, у выпадках выяўлення супрацьпраўнай дзейнасці «следуе неадкладнае рэагаванне». Так толькі за апошні тыдзень да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты каля 100 чалавек, па выніках разбору ўчастковых інспектараў заведзена больш за 20 крымінальных спраў у дачыненні да асоб, якія ўчынілі злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасці».

Nashaniva.com