Палітзняволеную Яну Пінчук абвінавачваюць у «стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй»
Беларуску 9 жніўня экстрадавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону Камітэта па правах чалавека ААН.
17.03.2023 / 11:17
Цяпер яе абвінавачваюць па пяці артыкулах КК:
- ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
- ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, ажыццяўленню дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі);
- ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання);
- ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках);
- ч.1 арт. 290-1 (дзейнасць па стварэнні арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці такой арганізацыяй, або яе часткай ці яе структурнымі падраздзяленнямі).
Суд над Янай пачнецца 10 красавіка ў Мінгарсудзе. Суддзя — Тацяна Фалькоўская.
Падтрымайце дзяўчыну: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2