Сі Цзіньпін на наступным тыдні наведае Маскву

Візіт Сі Цзіньпіна ў Расію адбудзецца 20-22 сакавіка. Такія тэрміны назвалі ў прэс-службе Крамля.

17.03.2023 / 10:16

Фота: кremlin.ru

Чакаецца, што старшыня КНР і прэзідэнт Расіі абмяркуюць стратэгічнае партнёрства дзвюх краін. Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін збіраюцца падпісаць шэраг важных дакументаў.

«У ходзе перагавораў будуць абмеркаваны актуальныя пытанні далейшага развіцця адносін усёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння паміж Расіяй і Кітаем. Запланаваны таксама абмен думкамі ў кантэксце паглыблення расійска-кітайскага супрацоўніцтва на міжнароднай арэне. Адбудзецца падпісанне шэрагу важных двухбаковых дакументаў», — паведамілі ў Крамлі.

Nashaniva.com