Вызначылі тры ліцэі пры ВНУ, выпускнікі-выдатнікі якіх змогуць паступаць без экзаменаў

З 2023 года выпускнікі ліцэяў БДУ, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта будуць мець магчымасць паступаць у адпаведныя ўніверсітэты без экзаменаў, паведаміла прэс-служба Міністэрства адукацыі.

16.03.2023 / 19:01

Для таго, каб змагчы гэта зрабіць, трэба будзе мець у дакуменце аб адукацыі адзнакі не ніжэй за 9 па вучэбных прадметах, адпаведных прадметах профільных выпрабаванняў, і адзнак не ніжэй за 8 па ўсіх астатніх вучэбных прадметах.

Пералік устаноў вышэйшай адукацыі, якія маюць ліцэі, выпускнікі якіх пры наяўнасці высокіх вучэбных дасягненняў без уступных выпрабаванняў залічваюцца ў гэтыя ВНУ, вызначаны пастановай Мінадукацыі № 40 ад 3 лютага 2023 года.

Чытайце таксама:

Выпускнікам ліцэяў хочуць дазволіць паступаць у ВНУ без экзаменаў

Падпісаны ўказ аб правілах прыёму ў ВНУ. Хто зможа паступаць без іспытаў ці на асаблівых умовах?

«Усе падзеленыя на розныя ступені лаяльнасці». Нелаяльных супрацоўнікаў Ліцэя БДУ падзялілі на тры розныя спісы

Вызначылі ВНУ, куды можна будзе паступаць без экзаменаў

Nashaniva.com