Памочніка Мясніковіча затрымліваў ФСБ — праваабаронцы

Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці затрымання памочніка Мясніковіча Дзмітрыя Шадко, які зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

16.03.2023 / 16:32

Дзмітрыя затрымлівалі ў Маскве супрацоўнікі ФСБ — гэта адбылося яшчэ 10 сакавіка. Шадко паспеў паведаміць калегам пра тое, што да яго прыйшлі супрацоўнікі ФСБ. Амаль адразу мужчыну перавезлі ў Мінск. 

Крыніцы «Вясны» паведамляюць, што для прыкрыцця «шуміхі» затрымання памочніка старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, супрацоўнікі ФСБ зрабілі спецыяльны інфармацыйны «ўкід» пра нібыта знікненне Шадко.

Інфармацыя пра гэта з'явілася 13 сакавіка ў праўладных расійскіх СМІ і тэлеграм-каналах — у той час Шадко ўжо быў у СІЗА КДБ і супрацоўнікі ФСБ гэта ведалі.

Nashaniva.com