Першая лэдзі Зімбабвэ прыедзе ў Беларусь

Жонка зімбабвійскага кіраўніка Аксілія Мнангагва ў бліжэйшы час наведае Беларусь, паведаміў Аляксандр Лукашэнка.

16.03.2023 / 13:57

Сёння ён правёў сустрэчу з Віктарам Шэйманам, які курыруе супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі. Лукашэнка, у прыватнасці, пацікавіўся, як ідзе работа над сумеснымі праектамі, у тым ліку па выніках візіту ў Зімбабвэ.

«Як прасоўваюцца гэтыя пытанні? Мы ж абяцалі дапамагчы ім у ахове здароўя — сістэму наладзіць. Мацярынскую, дзіцячую смяротнасцю. Тут мы ім павінны вельмі сур'ёзна дапамагчы. З дзіцячым харчаваннем. У бліжэйшы час прыязджаюць іх людзі. У тым ліку жонка прэзідэнта (Зімбабвэ). У нас будуць працаваць, весці перамовы», — сказаў Лукашэнка.

У канцы студзеня Лукашэнка з вялікай дэлегацый, у тым ліку з Ірынай Абельскай, сваёй былой лекаркай і меркаванай мамай Мікалая Лукашэнкі, пабываў у Зімбабвэ.

Nashaniva.com