Пад Барысавам перакулілася маршрутка

Паводле папярэдняй інфармацыі Цэнтра медыцынскага рэагавання Мінздароўя, сёння ў 7.18 пад Барысавам перакулілася маршрутнае таксі, паведамляе тэлеграм-канал Мінздароўя.

16.03.2023 / 08:38

Пацярпелых — 7 чалавек. Згодна з папярэднім абследаваннем, якое правялі работнікі хуткай медыцынскай дапамогі, цяжкіх траўмаў няма. З пацярпелымі працуюць 5 брыгад хуткай меддапамогі. Дактары аказваюць усю неабходную дапамогу пацярпелым.

Дваім пацярпелым аказана дапамога на месцы, пяцёра шпіталізуюцца ў Барысаўскую ЦРБ.

Нагадаем, што 20 лютага ў выніку жудаснай аварыі пад Смалявічамі адразу загінулі 11 чалавек, кіроўца маршруткі і яшчэ адзін чалавек памерлі пазней у бальніцы.

Чытайце таксама:

11 чалавек загінулі ў ДТЗ з маршруткай у Смалявіцкім раёне

Nashaniva.com