Полацкага актывіста Віктара Стукава арыштавалі на 15 сутак

Актывіста Свабоднага прафсаюза беларускага Віктара Стукава затрымалі ўчора ў Полацку, а сёння суддзя Уладзімір Бясецкі прызнаў яго вінаватым у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і арыштаваў на 15 сутак, піша «Вясна».

15.03.2023 / 23:08

Віктар і Святлана Стукавы

Жонку актывіста Святлану Стукаву затрымалі 27 лютага проста на працы. 1 сакавіка полацкая суддзя Яніна Марцулевіч прызнала Святлану вінаватай і асудзіла таксама да 15 сутак арышту. Падставай для адміністрацыйнай справы стала падпіска жанчыны ў фэйсбуку на BySol. Учора жанчына выйшла на волю.

Віктара Стукава неаднаразова затрымлівалі і раней: у снежні 2020 года і ў верасні 2022-га.

Nashaniva.com