ФІФА зменіць фармат чэмпіянату свету па футболе

У аргкамітэце Міжнароднай федэрацыі футбола заявілі, што новы фармат «змяншае рызыку змовы і гарантуе, што ўсе каманды згуляюць мінімум тры матчы».

15.03.2023 / 17:14

Фота: Fifa.com

З 2026 года ў фінальнай частцы турніру будуць удзельнічаць 48 зборных замест 32 цяперашніх. Усе яны будуць падзеленыя на 12 груп па чатыры ўдзельнікі ў кожнай з іх. FIFA мае намер збалансаваць час адпачынку паміж канкурэнтнымі камандамі.

Таксама зменіцца структура плэй-оф. Зборныя, якія фінішавалі ў групах першымі і другімі, працягнуць выходзіць з груп. Але ў плэй-оф трапяць яшчэ восем каманд сярод лепшых трэціх месцаў.

Дзякуючы новаўвядзенню, стадыя гульняў на выбыванне будзе пачынацца з 1/16 фіналу.

Чытайце таксама:

Дэпутаты Еўрапарламента заклікалі УЕФА адхіліць зборную Беларусі ад удзелу ў кваліфікацыях да ЧЕ — 2026

У мінскім аэрапорце затрымалі нігерыйца з фальшывым пашпартам Ганы, які прыехаў гуляць у футбол

Падымаць футбол даручаць аграрыю-гіравіку — «Трыбуна»

Nashaniva.com