Фоты магілёўскай фатографкі трапілі ў падборку Vogue

На здымках — бабуля Валя з вёскі Галузы Чавускага раёна.

15.03.2023 / 10:28

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Крапивина Татьяна Фотограф /Могилёв/Бобруйск/ Конец света (@t_krapivka)

Здымкі магілёўскай фатографкі Таццяны Крапівінай апублікаваў італьянскі PhotoVogue.

Як піша Maglev.by, 8 сакавіка фатографка паехала ў вёску Галузы, дзе карані яе сям'і. Цяпер са ста двароў там засталіся толькі чатыры. Віншуючы бабулю Валю, Таццяна зрабіла серыю фотаздымкаў. Два з іх і выбраў PhotoVogue.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Крапивина Татьяна Фотограф /Могилёв/Бобруйск/ Конец света (@t_krapivka)

«Кола Галузы — Італія самкнулася! Маіх бабуль пачынае бачыць свет!» — пракаментавала яна Maglev.by.

Nashaniva.com