У Ровенскай вобласці на мяжы з Беларуссю будуюць ужо другую лінію супрацьтанкавых равоў

У Сарненскім раёне Ровенскай вобласці Украіны пачалі будаваць другую лінію супрацьтанкавых равоў, паведаміў начальнік мясцовай раённай вайсковай адміністрацыі Аляксандар Кохан.

14.03.2023 / 23:14

Пра тое, што на мяжы Украіны з Беларуссю ўзводзіцца другая лінія ўмацаванняў для прадухілення паўторнага ўварвання, 3 сакавіка паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль.

У студзені Коваль таксама паведамляў, што Украіна мае намер умацаваць 229 кіламетраў мяжы з Беларуссю «такім чынам, каб расійскія войскі не змаглі прайсці ўглыб рэгіёна».

Nashaniva.com