У Полацку зноў затрымалі Віктара Стукава

Сёння ў Полацку зноў затрымалі актывіста Свабоднага прафсаюза беларускага Віктара Стукава, піша «Вясна». Да гэтага была затрыманая яго жонка.

14.03.2023 / 22:41

На Віктара былі складзеныя два пратаколы, аднак па якой яны справе — пакуль невядома.

Віктар Стукаў неаднаразова затрымліваўся і раней: у снежні 2020 года і ў верасні 2022-га.

Nashaniva.com