У Мінску не хапае тысячы лекараў і дзвюх тысяч медсёстраў

У банку сталічных вакансій дзяржаўнай службы занятасці зараз адкрыта больш за 27 тыс. вакансій. Больш за ўсё ў Мінску запатрабаваныя кадры ў сферах гандлю і грамадскага харчавання, а таксама спецыялісты ў галіне медыцыны, піша Office Life.

14.03.2023 / 19:38

У прыватнасці, проста цяпер прадпрыемствам сталіцы патрабуюцца на працу больш чым 750 кухараў, амаль 550 прадаўцоў і больш чым 450 касіраў. Таксама ў топе вакантных месцаў — рабочыя будаўнічай сферы, сферы транспарту, прамысловасці і ЖКГ.

Высокі попыт у сталічных наймальнікаў на спецыялістаў у галіне аховы здароўя, а таксама адукацыі і культуры: у Мінску не хапае больш за 1 тыс. лекараў, амаль 2 тыс. медсёстраў, каля 70 настаўнікаў і каля 230 педагогаў дадатковай адукацыі.

Чытайце таксама:

«Цяжка стаць звычайным грамадзянінам, адчуваеш сябе нейкім няўмекам». Былыя палітвязні распавядаюць пра жыццё пасля вызвалення

Nashaniva.com