Брамнік «Баварыі» паабяцаў партнёру грузавік швейцарскіх шакаладак. Што было далей?

Галкіпер «Баварыі» Ян Зомер хацеў аддзячыць абаронцу «мюнхенцаў» Матэйсу дэ Лігту за сэйв у чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў. У ключавым моманце Зомер нядбайна згуляў на выхадзе і падарыў мяч суперніку, але абаронца «мюнхенцаў» Матэйс дэ Лігт паспеў дагнаць мяч і выбіць яго з пустых варот.

14.03.2023 / 19:28

Ад свайго імя Зомер адправіў грузавік з 700 кіло шакаладу ў Мюнхен. Аднак на падʼездзе да Мюнхена высветлілася, што перадаць шакалад футбалісту не атрымаецца.

Каб не везці груз назад, шакалад было вырашана перадаць дабрачыннай арганізацыі Tafel, якая спецыялізуецца на харчовай дапамозе бедным людзям.

Nashaniva.com