Ролікі з конкурса «Міс Крычаўцэментнашыфер» зайшлі ў тыктоку — больш за паўмільёна праглядаў

3 сакавіка ў крычаўскім ДК «Цэментнік» выбралі самую цудоўную дзяўчыну ААТ «Крычаўцэментнашыфер». Міма гэтай падзеі не прайшла ў свой час і «Наша Ніва», але аказалася, што конкурс са складанай назвай не пакінуў абыякавымі і карыстальнікаў сацсетак, піша «Камсамольская праўда».

14.03.2023 / 16:17

Карыстальніца тыктока @fox_look_krychaw выклала ў сацсетку некалькі ролікаў заводскага конкурсу прыгажосці. Самым папулярным стаў кароткі ролік з дэфіле удзельніц. Гэта відэа літаральна ўзарвала тыкток — амаль 600 тысяч праглядаў, больш за 5000 лайкаў і яшчэ каля 1000 каментароў.

@fox_look_krychaw #МиссКричевцементношифер2023 #мояжизнь #весна2023 #врек #life #любисмейсяживи❤️❤️❤️ ♬ оригинальный звук - Юлия Геннадьевна

Яшчэ да падвядзення вынікаў карыстальнікі сацсеткі самі вызначылі, каму б з дзяўчат яны аддалі карону каралевы прыгажосці. Больш за ўсё станоўчых ацэнак ад інтэрнэт-карыстальнікаў атрымала адна з удзельніц: «Першая як каралева! Выйшла пад фанфары і самаацэнка ў яе вышэйшая, чым у астатніх».

Праўда, дзяўчына пад нумарам №1, якую ў асноўным адзначалі каментатары, перамогу не атрымала. Затое Аксане Белавусавай дастаўся тытул «Міс глядацкіх сімпатый», а таксама перамога ў намінацыі «Міс чароўнасць». А «Міс Крычаўцэментнашыфер 2023» стала ўдзельніца пад нумарам №3 Ларыса Падлягаева. Дзяўчына працуе інжынерам-будаўніком аддзела капітальнага будаўніцтва ААТ «Крычаўцэментнашыфер».

Паведамляецца, што конкурс прыгажосці на Крычаўскім прадпрыемстве апошні раз праводзілі больш за 15 гадоў таму. У 2023-м яго было вырашана аднавіць, запрасіўшы для ўдзелу дзяўчат і з філіялаў завода. У ім удзельнічалі дзевяць прыгажунь.

Чытайце таксама:

У Крычаве выбралі «Міс Крычаўцэментнашыфер — 2023»

Nashaniva.com