Вершніца Вольга Сафронава, якая з'ехала ў Польшчу, выйграла срэбны медаль чэмпіянату Польшчы па конным спорце

Вольга Сафронава стала сярэбранай медалісткай чэмпіянату Польшчы. Аб гэтым спартсменка напісала ў інстаграме. Гэта першы медаль беларускі пасля змены грамадзянства.

14.03.2023 / 12:32

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Olga Safronova (@olga_safronova_dressage)

«Гэта быў наш першы чэмпіянат Польшчы і першы медаль пад сцягам новай краіны. Я вельмі шчасліва вярнуцца на арэну, зноў выпрабаваць гэтыя эмоцыі і адчуць вашу падтрымку. Я хачу падзякаваць кожнага чалавека, які дапамагае нам на нашым шляху. Я люблю і цаню кожнага з вас дзякуй вам!» — напісала Вольга.

Двухразовая чэмпіёнка Беларусі, фіналістка Кубка свету-2019 заваявала ліцэнзію на Алімпіяду ў Токіа, але яе не пусцілі на гульні, спаслаўшыся на заключэнне ветэрынарнай камісіі. У выніку Вольга з’ехала ў Польшчу.

Nashaniva.com