У выніку агрэсіі РФ загінулі больш за 8 тысяч грамадзянскіх украінцаў — ААН

Арганізацыя абʼяднаных нацый зафіксавала 21965 чалавек сярод грамадзянскага насельніцтва Украіны, якія сталі ахвярамі з пачатку расійскага ўварвання. Сярод іх 8231 чалавек забіты, 13734 — параненыя. Такія лічбы прыводзяцца ў справаздача Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

14.03.2023 / 09:00

 Фота: Rodrigo Abd / AP

У ААН пацвердзілі гібель 3664 мужчын, 2173 жанчын, 260 хлопчыкаў і 203 дзяўчынак, пол 31 дзіця і 1900 дарослых пакуль не ўстаноўлены.

Па даных арганізацыі, 17619 ахвяр (6372 загінулых і 11247 параненых) знаходзіліся на тэрыторыі, якая на момант расейскага ўварвання кантралявалася Украінай.

У ААН падкрэслілі, што рэальныя лічбы ахвяр значна вышэйшыя, паколькі атрыманне інфармацыі з некаторых месцаў, дзе ішлі інтэнсіўныя баявыя дзеянні, зацягнулася, і многія паведамленні яшчэ не пацверджаны. Гэта тычыцца, напрыклад, Марыупаля, Лісічанска, Папаснай і Севераданецка, дзе ёсць шматлікія ахвяры сярод цывільнага насельніцтва.

Nashaniva.com