«Ты ж сам загадаў вызваліць Украіну ад фашыстаў і нацыстаў». У Расіі чалавека будуць судзіць за палітычны анекдот

У дачыненні да жыхара Разанскай вобласці завялі крымінальную справу аб дыскрэдытацыі расійскай арміі з-за апублікаванага ім анекдота пра адступленне з Херсона.

13.03.2023 / 23:34

Фота: РІА Новості

Васіль Бальшакоў з горада Касімаў стаў фігурантам справы паводле артыкула аб паўторнай «дыскрэдытацыі» расійскай арміі, расказаў адвакат мужчыны Андрэй Куратнікаў.

9 лістапада 2022 года, у дзень пачатку адводу войскаў з правабярэжжа Дняпра ў Херсонскай вобласці, Бальшакоў апублікаваў наступны пост:

«Даўно ўжо не чытаў сапраўды смешных анекдотаў:

— Сяргей, а чаму мы адступаем ад Херсона?

— Валодзя, дык ты ж сам загадаў вызваліць Украіну ад фашыстаў і нацыстаў…»

Зараз з-за публікацыі гэтага анекдота жыхару Разаншчыны пагражае да трох гадоў рэальнага пазбаўлення волі.

Nashaniva.com