У Жлобінскім раёне жанчына трапіла пад цягнік
Няшчасны выпадак адбыўся ў нядзелю днём на перагоне Хальч — Салтанаўка, непадалёк ад вёскі Старая Рудня, піша рэчыцкае выданне «Дняпровец».
13.03.2023 / 21:28
Фота ілюстрацыйнае
Мясцовая жыхарка, 1968 года нараджэння, пераходзіла чыгуначныя шляхі па абсталяваным тут пераходзе. У гэты час ішоў цягнік Магілёў — Гомель, прыпынак якога на перагоне не прадугледжаны.
Пешаходаў папярэджвала сігналізацыя, што пераходзіць тут нельга, аднак жанчына на яе не зрэагавала. Машыніст цягніка, пабачыўшы чалавека, падаў папераджальны сігнал, які таксама застаўся па-за ўвагай.
І хоць машыніст уключыў экстраннае тармажэнне, пазбегнуць наезду на пешахода яму не ўдалося. Жанчына атрымала траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Па гэтым выпадку праводзіцца расследаванне.