Дваццаць два байцы палка Каліноўскага атрымалі медалі за баявыя заслугі ад Рады БНР

Медаль за баявыя заслугі, баявая ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі, была заснаваная Дэкрэтам старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы ад 21 студзеня 2023 года. 9 сакавіка адбылося першае ўзнагароджанне ім.

13.03.2023 / 12:51

На адваротным баку надпіс: Virtute et Gladio («Адвагаю і мячом» на лацінскай мове) і індывідуальны нумар

Медаль надаецца за асабістую адвагу, праяўленую ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця і з абаронай свабоды, суверэнітэту і дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 сакавіка, у прыватнасці, пры выкананні вайсковага і службовага абавязку, у баях і пры выкананні спецыяльных заданняў у нацыянальных інтарэсах Беларусі.

Першае ўзнагароджанне медалём БНР за баявыя заслугі адбылося 1 лютага 2023 году, у дзень 160-х угодкаў пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага на тэрыторыі Беларусі.

Медаль атрымалі 22 вайскоўцы Палка імя Кастуся Каліноўскага, якія праявілі адвагу ў баях супраць расейскіх акупацыйных войскаў ва Украіне.

Афіцыйнае ўручэнне медалёў адбылося 9 сакавіка 2023 году і сталася першай вядомай цырымоніяй уручэння беларускіх дзяржаўных узнагародаў за адвагу на полі бою з часоў Рэчы Паспалітай, паведамляе сайт Рады БНР.

Nashaniva.com