«Слава Украіне!»: СБУ канчаткова ўстанавіла асобу расстралянага ў палоне байца

Служба бяспекі Украіны паведаміла, што ўкраінскім вайскоўцам, якога расстралялі пасля слоў «Слава Украіне!», быў снайпер 163 батальёна 119 асобнай брыгады ТРА Чарнігаўскай вобласці Аляксандр Маціеўскі.

12.03.2023 / 20:59

Расстраляны баец Чарнігаўскай ТРА Аляксандр Маціеўскі. Фота: СБУ.

«Канчаткова пацвердзіць звесткі героя ўдалося пасля комплексу следчых дзеянняў, якія ўключалі стасункі з роднымі і субратамі загінулага, а таксама апрацоўку фота– і відэаматэрыялаў. Акрамя таго, СБУ атрымала заключэнне судовай партрэтнай экспертызы, якой пацверджана, што вайсковец на відэа — менавіта Аляксандр Маціеўскі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Аляксандр Маціеўскі быў прызваны на вайсковую службу ў сакавіку 2022 года. З канца снежня ён лічыўся зніклым без вестак паблізу населенага пункта Чырвоная Гара ў Данецкай вобласці.

Як удалося ўстанавіць СБУ, Мацыіўскага расстралялі 30 снежня 2022 года. Яго цела вярнулі дадому ў лютым 2023 года.

Nashaniva.com