Фларысты з Салігорска набралі мільён праглядаў у тыктоку букетам з хрызантэм і паказалі 15 руж, даражэйшых за 1500 рублёў
Рэкорд фларыстаў з Салігорска «Імперыя руж» у тыктоку — 1,3 мільёна праглядаў у «букета з 301 рамонкі», як прадставілі яго ў роліку. Выглядае ён як вялікае белае воблака.
12.03.2023 / 10:36
Што праўда, погляд на рамонкі ў фларыстаў і каментатараў роліка разышліся: на думку апошніх, ніякія гэта не рамонкі, а хрызантэмы, і іх відавочна не 301. Супрацоўнікі кветкавай крамы згаджаюцца: сапраўды хрызантэмы, але рамонкападобныя. А па колькасці асобных кветак на галінках выходзіць 301.
Хоць гэта і рэкорд фларыстаў па праглядах, гэта не рэкорд па колькасці хрызантэм. Ёсць і букет з 501 асобна ўзятай кветкай.
Самыя дарагія ружы ў краме — букет з 15 кветак за больш чым 1500 рублёў. Адкуль такая цана? Замоўца пажадаў абгарнуць кожную кветку ў старублёвую купюру.
Вельмі экзатычна выглядае таксама і букет з руж даўжынёй у паўтара метра, але трымаць яго нялёгкая задача.
Замаўляючы кветкі анлайн, будзьце пільныя, каб не натрапіць на махляроў. Нядаўна ў Ганцавічах у мужчыны скралі амаль усе грошы з карткі, калі ён хацеў набыць букет са 101 ружы для сваёй жонкі.
Чытайце таксама: «Мы 13 дзён у адных трусах былі». Эмацыйны расповед бежанкі з Валнавахі ў тыктоку «НН» праглядзелі больш за 750 тысяч разоў