Пад Асіповічамі стаіць незвычайная піраміда з егіпецкім крыжам наверсе. Для чаго яна?

Піраміда вышынёй з двухпавярховы дом знаходзіцца ў вёсцы Троіцкая Асіповіцкага раёна, піша мясцовая раёнка «Асіповіцкі край». Яна прыстасаваная для жылля пчолаў і лячэння людзей. 

11.03.2023 / 20:41

Гэтая піраміда — фактычна вялікі вулей. Яна можа ўтрымліваць адразу некалькі дзясяткаў сем’яў пчол. 

Па словах стваральніка піраміды Аляксандра Саковіча, унутры піраміда падзеленая на дзве часткі: адна для насякомых, а другая (верхні паверх) абсталяваная для знаходжання чалавека.

А навошта там знаходзіцца чалавеку? Дзеля лекавання. Вядома, што блізкасць да пчол станоўча ўплывае на здароўе чалавека.

І піраміда — гэта прыстасаванне для медыцынскага кірунку, вядомага як біярэзанансная апітэрапія.

Над пірамідай можна заўважыць крыж Анкх — крыж старажытнага Егіпта, які каранаваны зверху з дапамогай кальца. Яшчэ яго называюць «копцкі крыж», «ключ жыцця», «ключ Ніла», «бант жыцця» і г.д. Дзеля чаго менавіта гэты сімвал пастаўлены над 

Nashaniva.com